Палітыка канфідэнцыяльнасці
Гэта палітыка канфідэнцыяльнасці (далей – "
Палітыка канфідэнцыяльнасці") грамадзянскай арганізацыі "Фонд медычнай салідарнасці Беларусі" (далей – "
Фонд") тлумачыць,
як і нашто мы можам збіраць, захоўваць, выкарыстоўваць і/ці перадаваць (далей усё разам – "
апрацоўваць") дадзеныя (далей – "
Персанальныя дадзеныя"), якія мы атрымліваем праз Форму заяўкі на атрыманне дапамогі ад Фонду медычнай салідарнасці Беларусі (далей – "
Форма заяўкі").
Спасылка на Форму заяўкі::https://docs.google.com/forms/d/1OdM1IiDWJuyiIvdn0BmZwM6Cg9pYCITDXudAL8NmCXw/viewform?edit_requested=true
Пытанні і заўвагі У гэтай Палітыцы канфідэнцыяльнасці ўтрымліваюцца звесткі пра Ваша права на абарону Вашых Персанальных дадзеных. Калі Вы не згодныя з умовамі апрацоўкі Персанальных дадзеных, якія пададзены ў гэтым дакуменце, калі ласка, не запаўняйце Форму заяўкі. Запаўняючы Форму заяўкі, Вы выказваеце згоду на апрацоўку Вашых Персанальных дадзеных у парадку, які прадугледжаны гэтай Палітыкай канфідэнцыяльнасці. У выпадку пытанняў ці заўваг напішыце нам на адрас:
belsolfound@gmail.com.
Змест:
- Якія Персанальныя дадзеныя мы апрацоўваем ?
- Як мы апрацоўваем Персанальныя дадзеныя ?
- На падставе якой нарматыўна-прававой базы мы дзейнічаем пры апрацоўцы Персанальных дадзеных ?
- Як доўга мы захоўваем Вашыя Персанальныя дадзеныя ?
- Ці збіраем мы Персанальныя дадзеныя ў непаўналетніх ?
- Якія Вашыя правы на канфідэнцыяльнасць ?
- Ці абнаўляем мы гэтую Палітыку канфідэнцыяльнасці ?
- Як з намі звязацца па пытаннях наконт гэтай Палітыкай канфідэнцыяльнасці ?
- Як Вы можаце праглядзець, абнавіць ці выдаліць дадзеныя, якія мы збіраем ?
- Якія Персанальныя дадзеныя мы апрацоўваем ?
Мы апрацоўваем наступную інфармацыю: электронная пошта, прозвішча, імя і імя па бацьку, горад, у якім Вы жывяце, род дзейнасці.
- Як мы апрацоўваем Персанальныя дадзеныя ?
Мы апрацоўваем Вашыя Персанальныя дадзеныя для зваротнай сувязі з Вамі і магчымасці дапамагчы Вам.
- На падставе якой нарматыўна-прававой базы мы дзейнічаем пры апрацоўцы Персанальных дадзеных ?
Коратка: Мы апрацоўваем Вашыя Персанальныя дадзеныя толькі калі лічым, што гэта неабходна і маем юрыдычныя падставы рабіць гэта ў згоднасці з дзейным заканадаўствам, напрыклад, з Вашай згоды, для выканання законаў, для аказання Вам паслуг, для заключэння і выканання нашых узгодненых абавязацельстваў, для абароны Вашых правоў ці для забеспячэння нашых законных інтарэсаў.
Пры апрацоўцы Персанальных дадзеных мы дзейнічаем на падставе Рэгламенту Еўрапейскага Парламента і Савета Еўрапейскага Звязу 2016/679 ад 27 красавіка 2016 года пра абарону фізічных асоб пры апрацоўцы персанальных дадзеных і пра вольны зварот такіх дадзеных, а таксама аб адмене Дырэктывы 95/46/ЕС (Агульны рэгламент па абароне персанальных дадзеных/General data protection regulation/GDPR/Рэгламент).
Фонд у сваёй дзейнасці кіруецца пастановамі Рэгламенту пры апрацоўцы персанальных дадзеных на падставе дзейнасці арганізацыйнай адзінкі Фонда ў Еўрапейскім Звязе (далей -- ЕЗ). Таксама Рэгламент выкарыстоўваецца пры апрацоўцы персанальных дадзеных асоб, якія знаходзяцца ў Звязе, асобай, якая атрымлівае дадзеныя і не мае арганізацыйнай адзінкі ў Звязе, калі працэсы апрацоўкі дадзеных тычацца:
- прапановы прадукцыі і паслуг асобам, якія знаходзяцца ў ЕЗ; або
- маніторынга іх паводзінаў, калі іх дзейнасць адбываецца ў ЕЗ.
Рэгламент выкарыстоўваецца пры апрацоўцы персанальных дадзеных асобай, якая атрымлівае дадзеныя, і не мае арганізацыйнай адзінкі ў Звязе, але мае арганізацыйную адзінку ў тым месце, дзе згодна міжнароднаму публічнаму праву дзейнічае заканадаўсва краіны-чальца.
Агульны рэгламент па абароне персанальных дадзеных патрабуе ад нас тлумачыць наяўныя прававыя падставы, на якія мы абапіраемся пры апрацоўцы Вашых Персанальных дадзеных. Такім чынам, мы можам абапірацца на наступныя прававыя падставы для апрацоўкі Вашых Персанальных дадзеных:
Згода. Мы можам апрацоўваць Вашыя дадзеныя, калі Вы далі нам дазвол (г. зн. згоду) на выкарыстанне Вашых Персанальных дадзеных у вызначаных мэтах. Вы можаце скасаваць сваю згоду ў любы час.
Выкананне дамовы. Мы можам апрацоўваць Вашыя Персанальныя дадзеныя, калі лічым, што гэта неабходна для выканання нашых узгодненых абавязацельстваў перад Вамі ці па Вашым запыце да заключэння з Вамі дамовы.
Юрыдычныя абавязацельствы. Мы можам апрацоўваць Вашыя дадзеныя, калі лічым, што гэта неабходна для выканання нашых юрыдычных абавязацельстваў, напрыклад, для супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі ці органамі кантролю (з выключэннем дзяржаўных органаў і ўсіх дзяржаўных чыноўнікаў/ іх прадстаўнікоў з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі), ажыццяўлення ці абароны нашых законных правоў або раскрыцця Вашых дадзеных у якасці доказаў у судовым працэсе, у якім мы ўдзельнічаем.
Жыццёва важныя інтарэсы. Мы можам апрацоўваць Вашыя дадзеныя, калі лічым, што гэта неабходна для абароны Вашых жыццёва важных інтарэсаў ці жыццёва важных інтарэсаў трэцяга боку, напрыклад, у сітуацыях, звязаных з патэнцыяльнай пагрозай для бяспекі любой асобы.
- Як доўга мы захоўваем Вашыя Персанальныя дадзеныя ?
Коратка: Мы захоўваем Вашыя Персанальныя дадзеныя так долга, як гэта неабходна для выканная мэтаў, выкладзеных у гэтай Палітыцы канфідэнцыяльнасці, калі іншае не патрабуецца законам.
Мы будзем заховаць Вашыя Персанальныя дадзеныя толькі да таго часу, пакуль гэта неабходна для выканання мэтаў, выкладзеных у гэтай Пастанове пра канфідэнцыяльнасць, калі больш доўгі тэрмін не патрабуецца ці не дазволены законам (напрыклад, падаткавыя, бугалтарскія ці другія юрыдычныя патрабаванні). Ні адна з мэтаў, якія названы ў гэтай Палітыцы канфідэнцыяльнасці, не будзе патрабаваць ад нас захоўвання Вашых Персанальных дадзеных больш за два гады.
Калі ў нас няма наяўнай законнай неабходнасці ў апрацоўцы Вашых Персанальных дадзеных, мы ці выдалім, ці зробім ананімнымі такія дадзеныя, ці, калі гэта немагчыма (напрыклад, таму што Вашыя Персанальныя дадзеныя былі захаваны ў рэзервовых архівах), мы будзем надзейна захоўваць Персанальныя дадзеныя і ізалюем іх ад любой наступнай апрацоўкі да таго часу, калі выдаленне сатане магчымым.
- Ці збіраем мы Персанальныя дадзеныя ў непаўналетніх ?
Коратка: мы не збіраем Персанальныя дадзеныя ад непаўналетніх асоб.
Мы свядома не просім Персанальныя дадзеныя ў непаўналетніх асоб і не апрацоўваем іх. Запаўняючы Форму заяўкі, Вы пацвярджаеце, што Вам не менш за 18 гадоў ці што Вы з'яўляецеся бацькам/маці ці апекуном непаўналетняй асобы і выказваеце згоду на атрыманне дапамогі гэтай асобай. Калі мы даведаемся, што былі сабраныя Персанальныя дадзеныя ад непаўналетніх асоб, мы не адкладваючы выдалім такія дадзеныя з нашых запісаў. Калі Вы маеце звесткі пра дадзеныя, якія мы маглі атрымаць ад непаўналетніх, калі ласка звяжыцеся з намі праз адрас belsolfound@gmail.com.
- Якія Вашыя правы на канфідэнцыяльнасць ?
Коратка: У асобных рэгіёнах, такіх як Еўрапейская эканамічная зона (ЕЭЗ) і Вялікабрытанія (ЗК), у Вас ёсць правы, якія дазваляюць Вам атрымаць больш шырокі доступ да Вашых Персанальных дадзеных і кантроль над імі. Вы можаце ў любы час перагледзець, змяніць ці выдаліць іх.
У асобных рэгіёнах (напрыклад у ЕЭЗ і Вялікабрытаніі) у Вас ёсць вызначаныя правы ў згоднасці з дзейным заканадаўствам пра абарону дадзеных. Яны могуць ўтрымліваць права (і) рабіць запыт на доступ і атрымліваць копію Вашых Персанальных дадзеных, (іі) рабіць запыт на выпраўленне ці выдаленне, (ііі) абмяжоўваць апрацоўку Вашых Персанальных дадзеных, і (іv) калі неабходна, пераносіць дадзеныя. Пры вызначаных абставінах у Вас таксама можа быць права выказвацца супраць апрацоўкі Вашых Персанальных дадзеных. Вы можаце зрабіць такі запыт праз кантактную інфармацыю, пададзеную ў раздзеле «Як з намі звязацца па пытаннях наконт гэтай Палітыкай канфідэнцыяльнасці?»
У кантэксце Закона Рэспублікі Беларусь «Пра абарону персанальных дадзеных» Вы маеце права:- у любы час без тлумачэння прычын скасаваць сваю згоду;
- атрымаць інфармацыю, якая тычыцца апрацоўкі Вашых Персанальных дадзеных, якая ўтрымлівае:
- найменне і месцазнаходжанне (адрас месцажыхарства) Фонда;
- пацверджанне факта апрацоўкі персанальных дадзеных Фондам (упаўнаважанай асобай);
- Вашыя персанальныя дадзеныя і крыніцу іх атрымання; прававыя падставы і мэты апрацоўкі Персанальных дадзеных; тэрмін, на які была атрымана Ваша згода;- патрабаваць ад Фонда змянення Вашых Персанальных дадзеных, калі яны з'яўляюцца непоўнымі, састарэлымі ці недакладнымі;
- атрымліваць ад Фонда інфармацыю пра атрыманне доступу да Вашых персанальных дадзеных трэцімі асобамі;
- патрабаваць ад Фонда бясплатнага спынення апрацоўкі сваіх персанальных дадзеных і іх выдаленне;
- абскардзіць дзеянні (або бяздзейнасць) і рашэнні Фонда, якія парушаюць Вашы правы пры апрацоўцы Персанальных дадзеных, у орган з паўнамоцтвамі па абароне правоў суб'ектаў персанальных дадзеных.
Мы разгледзім любы запыт і зробім захады ў згоднасці з дзейным заканадаўствам пра абарону дадзеных.
Калі Вы знаходзіцеся ў краінах ЕЭЗ ці Вялікабрытаніі і лічыце, што мы незаконна апрацоўваем Вашы Персанальныя дадзеныя, Вы таксама маеце права скласці скаргу ў мясцовы орган ўпаўнаважаны абараняць дадзеныя. Вы можаце знайсці іх кантактныя дадзеныя тут:
https://ec.europa.eu/justice/data-protection/bodies/authorities/index_en.htm.
Калі Вы знаходзіцеся ў Швейцарыі, кантактныя дадзеныя органаў па абароне дадзеных можна знайсці тут: https://www.edoeb.admin.ch/edoeb/en/home.html.
Скасаванне Вашай Згоды: Вы маеце права скасаваць сваю згоду на апрацоўку Персанальных дадзеных у любы час. Вы можаце скасаваць сваю згоду ў любы час, скантактаваўшыся з намі праз адрас, пададзены ў раздзеле «Як з намі звязацца па пытаннях наконт гэтай Палітыкай канфідэнцыяльнасці?»
Аднак, калі ласка, звярніце ўвагу, што гэта не паўплывае на законнасць апрацоўкі да яе скасавання, а таксама не паўплывае на апрацоўку Вашых Персанальных дадзеных, якая здзяйсняецца на законных падставах, адрозных ад згоды.
Калі ў Вас ёсць пытанні ці каментарыі адносна Вашых правоў на канфідэнцыяльнасць, вы можаце напісаць нам на адрас: belsolfound@gmail.com.
- Ці абнаўляем мы гэтую Палітыку канфідэнцыяльнасці ?
Коратка: так, мы будзем абнаўляць гэтую Палітыку канфідэнцыяльнасці, каб заставацца ў згоднасці з дзейным заканадаўствам.
Мы можам часам абняўляць гэтую Палітыку канфідэнцыяльнасці. Узноўленая версія будзе пазначана датай «Перагледжана» і стане актуальнай, як толькі трапіць у адкрыты доступ. У выпадку значнага змянення ў дадзеным паведамленні пра канфідэнцыяльнасць, мы можам паінфармаваць Вас шляхам размяшчэння на бачным месцы паведамлення пра такія змены. Мы рэкамендуем Вам праглядаць гэтую Палітыку канфідэнцыяльнасці, каб ведаць, як мы абараняем вашыя дадзеныя.
- Як з намі звязацца па пытаннях наконт гэтай Палітыкай канфідэнцыяльнасці ?
ЕКалі ў Вас ёсць пытанні ці каментарыі наконт гэтай Палітыкі канфідэнцыяльнасці, Вы можаце напісаць нам на электронную скрыню belsolfound@gmail.com.
- Як Вы можаце праглядзець, абнавіць ці выдаліць дадзеныя, якія мы збіраем ?
У згоднасці з дзейным заканадаўствам Вашай краіны, Вы можаце мець права доступу да Персанальных дадзеных, якія мы збіраем ад Вас, змяніць іх ці выдаліць. Каб праглядзець, абнавіць ці выдаліць Вашыя Персанальныя дадзеныя, калі ласка, дашліце форму запыту на электронную скрыню belsolfound@gmail.com.